Яндекс.Метрика

История, традиции и достижения

 

Государственное учреждение дополнительного образования «Центр туризма детей и молодежи Пуховичского района» 

Турызм у сістэме адукацыі з’яўляецца незаменным сродкам грамадзянска-патрыятычнага выхавання юных грамадзян Беларусі і прызначаны вырашаць задачы падрыхтоўкі да жыцця ўсебаковаразвітай асобы, фарміраваць духоўна і фізічна здаровы лад жыцця маладога чалавека. 

Дзіцяча-юнацкі турызм і краязнаўства ўяўляюць сабою асабістую сістэму выхавання, накіраваную на непасрэднае прадметнае вывучэнне навакольнай рэчаіснасці роднага краю, краіны, іншых краін. Гэта сістэма арганічна аб’ядноўвае ў сабе два раўнапраўных бакі – турызм як падарожжа ў вольны час, від актыўнага адпачынку, сродак аздараўлення і краязнаўства як вывучэнне пэўнай часткі краіны, вобласці, раёна, горада, вёскі навучэнцамі, для якіх гэта тэрыторыя з’яўляецца родным краем. Турызм і краязнаўства развіваюць у падлеткаў вышэйшыя маральныя якасці, адначасова вырашаюць пытанні навучання, выхавання, аздараўлення, прафесійнай арыентацыі. Калі ў школе фарміруюцца ў асноўным маральныя паняцці і перакананні, то турысцкая дзейнасць стварае ўмовы для іх канкрэтнага ўвасаблення. Турызм і краязнаўства робяць больш вобразным і яскравым успрыманне вучэбна-выхаваўчага матэрыялу, які вывучаецца за школьнай партай. Турысцкая дзейнасць стварае станоўчы настрой і вызывае пазітыўныя эмоцыі, фарміруе рэальныя адносіны да народных традыцый, культуры, гістарычнага мінулага.

У вырашэнні задач выхавання маральных і валявых якасцей, фізічнага развіцця асобы, турызму і краязнаўству належыць асаблівая роля, бо ў час паходаў і падарожжаў адбываецца праверка і загартоўка такіх якасцей, як арганізаванасць, адказнасць, смеласць, шчырасць. У працэсе турысцка-краязнаўчай дзейнасці фарміруюцца працоўныя навыкі. Важнейшай функцыяй дзейнасці нашай установы дадатковай адукацыі з’яўляецца выхаванне ў падлеткаў і моладзі патрыятызму, любові да Радзімы, захаванне гістарычнай памяці народа.

 Патрыятычнае асэнсаванне "малой Радзімы" – месца нараджэння і пражывання – з’яўляецца важным выхаваўчым фактарам, у якім вялікую ролю адыгрывае турысцка-краязнаўчая праца, патрыятычная па сваёй сутнасці: паходы, экспедыцыі, экскурсіі па роднаму краю. Менавіта з іх і пачынаецца далучэнне кожнага чалавека да сваёй Радзімы, усведамленне сябе яе грамадзяніна. Карані патрыятызму ляжаць у любові да родных месцаў, да роднай хаты, роднай вёскі, горада, раёна, вобласці, Беларусі.

Адзін з асноўных накірункаў дзейнасці нашай установы – краязнаўства. Менавіта яно з’яўляецца цудоўнай школай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму і не толькі таму, што вучыць любіць родныя мясціны, але і дае веды аб іх, абуджае цікавіцца гісторыяй, мастацтвам, літаратурай, дапамагае зразумець непарыўную сувязь з гісторыяй сваёй краіны, адчуць прывязанасць да яе кожнага чалавека, кожнай сям’і. Відавочна, што немагчыма выхоўваць грамадзяніна са школьніка аднымі прызывамі і вывучэннем роднага краю толькі па кніжках. Патрыятызм павінен выхоўвацца ў пастаянных зносінах з роднай прыродай, шырокім знаёмстве з гісторыяй, культурай, сацыяльнымі ўмовамі жыцця народа, абуджэнні цікавасці да яго мінулага.

Найбольшай эфектыўнасці ў працы па выхаванню патрыёта і грамадзяніна сваёй краіны мы дабіваемся, выкарыстоўваючы сістэмныя і доўгатэрміновыя формы працы з моладдзю, а не асобныя разрозненыя разовыя мерапрыемствы.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, мясцовымі органамі адукацыі ўдзяляецца дастаткова вялікая ўвага развіццю ў сістэме адукацыі нашай краіны турызму і краязнаўству. З гэтай мэтай створана і пастаянна развіваецца цэлая сетка ўстаноў дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю, якія з’яўляюцца арганізацыйна-метадычнымі цэнтрамі гэтай дзейнасці на месцах. За апошнія дзесяцігоддзі вызначылася ўстойлівая тэндэнцыя па павелічэнню іх колькасці – не патрэбна.

 Наша ДзУДА (дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі) "Цэнтр турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна" быў утвораны 1 студзеня 1999 года рашэннем Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Першапачаткова ён меў назву “Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій” пры аддзеле адукацыі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Каля вытокаў стварэння гэтай установы стаялі актыўныя, ініцыятыўныя і неабыякавыя людзі: Кучко Іосіф Васільевіч, які ў той час займаў пасаду начальніка аддзела адукацыі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Блізнец Клаўдзія Рыгораўна – галоўны спецыяліст аддзела адукацыі па спартыўнай і фізкультурна-масавай рабоце. Настаўнікі-энтузіясты розных школ раёна таксама неабыякава ставіліся і клапаціліся аб ўздыме турызму на Пухавіччыне і падтрымлівалі ідэю стварэння свайго мясцовага турыстычнага цэнтра. Сярод іх - Арцем’ева Алена Анатольеўна, Каханоўскі Мікалай Георгіевіч, Ламейка Ігар Мікалаевіч, Нікіцін Валерый Валянцінавіч, Тумашык Клаўдзія Генадзьеўна, Яткоўскі Сяргей Барысавіч, Цітанаў Леанід Міхайлавіч  і многія іншыя.

У самым пачатку сваёй дзейнасці штатны расклад нашага цэнтра, з-за адсутнасці дастатковага фінансавання, уключаў у сябе толькі пасады дырэктара, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, метадыста і 10 ставак педагогаў дадатковай адукацыі. Першым дырэктарам “Цэнтра турызму” стаў Буракоў Аляксей Яўгенавіч, яго намеснікам – Жук Ірына Генадзьеўна. Усе педагогі, што на той час прынялі непасрэдны ўдзел у рабоце па развіццю і прапагандзе турызму. былі знешнімі сумяшчальнікамі.  

Першапачаткова, з-за адсутнасці неабходнага вопыту, работа засяроджвалася толькі на турыстычным і краязнаўчым накірунках. Турыстычны накірунак уключаў у сябе гурткі: "Юны турыст", "Пешаходны турызм", "Веласіпедны турызм".

 У краязнаўчым накірунку працавалі гурткі: "Юныя краязнаўцы" і "Літаратурнае краязнаўства".

У Пухавіцкім раёне пачалі пастаянна праводзіцца спаборніцтвы па спартыўнаму арыентаванню, велатурызму, турыстычныя злёты школьнікаў.

У ходзе гэтых мерапрыемстваў набываўся пэўны вопыт, наладжваліся сувязі з адпаведнымі цэнтрамі і ўстановамі. Гэта не азначае, што раней усяго гэтага ў нашым раёне зусім не існавала. Турыстычныя злёты школьнікаў праводзліся ў нас здаўна, але тады яны насілі больш эпізадычны і фармальны характар. Усё праводзілася на вельмі нізкім, недастатковым, нават па тых мерках, узроўні. Дастаткова было прайсці пешшу, разам з камандай некалькі кіламетраў, паставіць палаткі, развесці вогнішча і пераначаваць дзве ночы ў лесе. Пасля гэтага можна было лічыць сябе бывалым турыстам. Раней дзяцей вучылі толькі правільна ўкладваць заплечнік, ставіць палатку і карыстацца вогнішчам.  Аб набыцці ўменняў і навыкаў правільнага валодання спецыяльным турыстычным рыштункам, іншымі неабходнымі сапраўднаму турысту ўменнямі і навыкамі ў той перыяд не вялося аніякай гаворкі. Ды і самога рыштунку, акрамя невялікай колькасці простых палатак і заплечнікаў, тады, амаль што ні ў кога не было.

  З адкрыццём "Цэнтра турызму" усё паступова стала на свае месцы, скранулася з “мёртвай кропкі”. Атрымаўшы неабходныя веды і навыкі, гурткоўцы пачалі прымаць удзел ужо не толькі ў раённых, але і абласных турыстычных спаборніцтвах. Дзякуючы педагогам-энтузіястам, турызм у нашым раёне пачаў уздымацца на значна вышэйшы ўзровень і набываць усё больш сваіх прыхільнікаў. У  той час цэнтраўскія гурткі наведвала ўжо каля 360 вучняў (указаць канкрэтна год).

Рашэннем Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта за № 1284 ад 28.08.2003г. была створана і перададзена нашаму “Цэнтру турызма” раённая турыстычная база ў в. Караваева. Гэта база размячалася на месцы былой, а цяпер закрытай і расфарміраванай, Караваеўскай школы. Усе памяшканні гэтай школы знаходзіліся ў не вельмі добрым стане і па гэтай прычыне педагогам і гурткоўцам давялося прыкласці вельмі шмат намаганняў, каб стварыць там спрыяльныя ўмовы для трэніровак і пражывання. У сувязі з гэтым папаўненнем быў зацверджаны новы штатны расклад нашага цэнтра (11,5 ставак). Дадаткова былі ўведзены стаўкі намесніка па гаспадарчай частцы, дзяжурнага па інтэрнату, вартаўніка, прыбіральшчыцы, качагараў.

У чэрвені 2005 года на пасаду дырэктара “Цэнтра турызму і экскурсій” быў назначаны Махнач Сяргей Анатольевіч. Гэта дало новы штуршок у развіццё турызму Пухавіцкага раёна. У тым жа      годзе      наша     ўстанова    атрымала     статус      юрыдычнай   асобы з  пасведчаннем,   выдадзеным  Мінскім   абласным     выканаўчым   камітэтам   аб   рэгістрацыі   за № 825 ад   16    верасня. У     тым жа    годзе наша   ўстанова   атрымала статус юрыдычнай асобы з пасведчаннем, выдадзеным Мінскім абласным выканаўчым камітэтам аб рэгістрацыі за № 825 ад 16 верасня.  закранулі нават саму назву ўстановы. Яна пачала гучаць наступным чынам: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пухавіцкі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій” (ДУА "Пухавіцкі РЦДЮТіЭ"). 

20 студзеня 2006 года на аснове рашэння Міністэрства спорту і турызму наша ўстанова атрымала ліцэнзію № 45. І з гэтага часу ДУА "Пухавіцкі РЦДЮТіЭ" пачаў аказваць паслугі, як агент па правядзенню экскурсій і рэалізацыі тураў за мяжу.

 19 кастрычніка 2007 года рашэннем Міністэрства спорту і турызму за № 986 ДУА "Пухавіцкі РЦДЮТіЭ" атрымаў права займацца тураператарскай дзейнасцю па ўязному, выязному і ўнутранаму турызму. У 2008 годзе ДУА "Пухавіцкі РЦДЮТіЭ" атрымаў сертыфікат адпавядання патрабаванням СТБ 1352 (турыстычныя паслугі). Пачынаючы з 2007 года наш “Цэнтр турызму”, акрамя сваёй педагагічнай працы, актыўна займаецца пазабюджэтнай дзейнасцю па наступных накірунках: аказанне паслуг пражывання на РТБ (расшыфруйце) в. Караваева;

 

 

 

  • аказанне паслуг па арганізацыі і правядзенню экскурсій;
  • аказанне паслуг па правядзенню турысцка-масавых мерапрыемстваў;
  • аказанне паслуг, як агента, па арганізацыі турпаездак за мяжу;
  • аказанне паслуг па арганізацыі адпачынку ў Рэспубліцы Беларусь;
  • аказанне паслуг па прыёму замежных грамадзян.

З цягам часу ў дзейнасці ДУА “Пухавіцкі РЦДЮТіЭ” акрамя развіцця і ўдасканалення ўжо асвоеных турыстычных накірункаў, пачынаецца пашырэнне і апрабацыя зусім новых, якімі дагэтуль ніхто яшчэ ў нашым раёне не займаўся.

З 2008 года наша ўстанова актыўна займаецца прапагандай і прасоўваннем такіх накірункаў як спартыўнае скалалазанне і спартыўны турызм (у дысцыпліне турысцка-прыкладное шматбор’е ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму).

У 2009 годзе ў будынку ДЮСШ (дзіцяча-юнацкая спартыўная школа), які быў перададзены "Цэнтру турызму", быў абсталяваны скальны трэнажор. На дадзены момант у нашай турыстычнай установе маецца тры скальных трэнажора і два скаладрома, якія па ўсіх сваіх параметрах поўнасцю адпавядаюць рэспубліканскаму ўзроўню.

 Па выніках 2019  года каманда  ДзУДА "Цэнтр  турызмуі Пухавіцкага  раёна" заняла  перше месца ў Беларусь і  вобласці  па скалалазанню, а педагог дадатковай адукацыі Рак Вольга прызнана лепшым трэнерам па спартыўнаму скалалазанню ў Рэспубліцы Беларусь і ўзнагароджана Ганаровай граматай губернатара Мінскай вобласці. 

У 2009 годзе каманда турыстаў ДУА “Пухавіцкі РЦДЮТіЭ”прадстаўляла Беларусь на турыстычным злёце Саюзнай дзяржавы. Трэнерамі каманды былі Махнач С.А. (дырэктар ДУА “Пухавіцкі РЦДЮТіЭ”) і Яткоўскі С.Б. (настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА "Турынская сярэдняя школа"). Прадстаўніком  каманды была Новік З.А. (начальнік аддзела турысцка-краязнаўчай працы ДУА “Мінскі абласны метадычны кабінет”).

Прадстаўляючы на гэтым злёце Мінскую вобласць, наша каманда заняла першае месца - у конкурсе быта, першае месца - у конкурсе турыстычных газет, трэцяе месца - у конкурсе прадстаўлення каманд. 

У наступных 2011, 2012, 2013 гадах нашы гурткоўцы-турысты пастаянна ўваходзілі ў склад зборных беларускіх каманд на Саюзных турыстычных злётах.

У 2014 годзе прадстаўніком і кіраўніком зборных беларускіх каманд на турыстычным злёце СНД, дзе таксама не абышлося без нашых гурткоўцаў, быў педагог ад нашага "Цэнтра турызму" Каханоўскі М.Г. На гэтым злёце нашы беларускія каманды занялі шмат прызавых месцаў: конкурс быта – 1, 2; конкурс турыстычных газет – 1, 3; конкурс турыстычнай песні – 1, 3; конкурс прадстаўлення каманд – 2, 3. Па другіх дысцыплінах на тым злёце беларускія каманды паказалі таксама вельмі добрыя вынікі.

 З 2009 года вядзе адлік сваёй працы летні профільны палатачны лагер з ваенна-патрыятычным ухілам "Патрыёт". Гэты лагер зараз добра вядомы ва ўсіх кутках Беларусі і нават за яе межамі. Ён з’яўляецца візітнай карткай нашага "Цэнтра турызму". У 2019 годзе лагер "Патрыёт" адзначыў свой дзесяцігадовы юбілей. За гэты час у лагеры выпрабаваць і загартаваць сябе, авалодаць спецыфічнымі ўменнямі і навыкамі, цікава, весела, актыўна, з задавальненнем і карысцю адпачыць, паправіць сваё здароўе атрымалі магчымасць больш за 1200 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Беларусі. Ля вытокаў стварэння і арганізацыі гэтага лагера і дадзенага віду адпачынку стаялі: дырэктар "Цэнтра турызму" Махнач С.А., педагогі – Каханоўскі М.Г., Яткоўскі С.Б.

У 2011 годзе ДУА "Пухавіцкі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій" на аснове рашэння Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта за № 2343 ад 26.08.2011, быў перайменаваны ў ДзУДА (дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі) “Цэнтр турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна”.

 

 З таго ж 2011 года адміністрацыяй ДзУДА “Цэнтр турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна” быў узяты курс на замену педагогаў-сумяшчальнікаў на пастаянных супрацоўнікаў. І гэта дало пэўныя станоўчыя вынікі: значна павысілася якасць падрыхтоўкі каманд да абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, разнастайных конкурсаў.

“Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома”.   (  А. Франс)